Праваабаронцы і міжнародныя эксперты выказваюцца пра апеляцыйны суд па справе былыга байца САХРа Юрыя Гараўскага Філіп Грант, заснавальнік і выканаўчы дырэктар TRIAL International: «Гэта першы выпадак у свеце, калі суд вынес рашэнне па злачынствах, учыненых у Беларусі. Там, дзе справядлівасць у Мінску немагчымая, універсальная юрысдыкцыя дазваляе ёй адбывацца ў іншым месцы. Нашы думкі з сем'ямі, якія чакалі праўды дваццаць сем гадоў». Джэральд Стаберок, эксперт па правах чалавека і міжнародным праве, вопытны глабальны абаронца, былы генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT): «Вельмі важная справа і прэцэдэнт. Нам трэба больш такіх спраў, каб разарваць заганнае кола беспакаранасці. Сітуацыя ў Беларусі сёння, на жаль, застаецца ў значнай ступені незаўважанай, а сістэматычныя катаванні і рэпрэсіі застаюцца без адказу». Павел Сапелка, юрыст ПЦ “Вясна”: «Сённяшні працэс — гэта наступствы адсутнасці расследавання і справядлівасці ў Беларусі. Праваабаронцы і юрысты настойваюць на неабходнасці эфектыўна абараніць права пацярпелых на справядлівы разгляд справы. Наша мэта — барацьба з беспакаранасцю».