💔 У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай даягнаставалі анкалагічнае захворванне 48-гадовая мастачка Аксана Шаляпіна ўтрымліваецца ў зняволенні амаль год і тры месяцы. У лістападзе 2025 года жанчыну асудзілі за дапамогу некалькім дзясяткам палітзняволеных, калі тыя былі пад вартай. Ёй прызначылі тры гады калоніі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у гомельскай калоніі № 4 у жанчыны выявілі анкалагічнае захворванне. Цяпер большую частку часу жанчына знаходзіцца ў медсанчастцы калоніі. Ці аказваюць ёй належную медыцынскую дапамогу — невядома. Нагадаем, у ліпені гэтага года праваабаронцы таксама даведаліся пра анкалогію ў палітзняволенай Таццяны Колас. Жанчына да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121237 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка