Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

❗️ На авіябазе ў Мачулішчах затрымалі не менш за дзясятак чалавек На авіябазе ў Мачулішчах затрымалі не менш за дзясятак афіцэраў, якіх падазраюць у сувязях з адстаўным падпалкоўнікам Дзмітрыем Зарой. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Паводле выдання, затрыманні пачаліся пасля арышту Зары, якога сілавікі палічылі аналітыкам былога прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Валера Сахашчыка. Камунікацыю вайскоўцаў з Зарой сілавікі інтэрпрэтуюць як супрацоўніцтва з Кабінетам і Сахашчыкам. «Наша Ніва» піша, што затрыманыя — былыя саслужыўцы Зары і асабіста з ім знаёмыя. У асноўным гэта пілоты з вялікай выслугай, сярод іх ёсць палкоўнікі. Паводле крыніц выдання, затрыманыя адмаўляюць, што наўмысна перадавалі інфармацыю. Дакладна невядома, якія абвінавачванні выстаўленыя затрыманым афіцэрам. ✍️ Калі вам нешта вядома пра гэтыя затрыманні, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Views over time

01K2K21 Sep 12:5510 Nov 23:302.1K21 Sep 12:55: 0 views10 Nov 23:30: 2,130 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Sep 2026, 12:550
10 Nov 2026, 23:302.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.