Дальнабойшчыка з Баранавічаў асудзілі за "падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў" 33-гадовага Арцёма Меркеля асудзілі паводле артыкула аб "падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў". Пра абставіны справы вядома няшмат, паведамляе "Наша Ніва". Мужчыну затрымалі ў 2026 годзе. Яго справу разглядаў суд Маскоўскага раёна горада Брэста. Арцёма абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да арганізацыі масавых беспарадкаў). Паводле праваабаронцаў, у 2026 годзе яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён знаходзіцца ў пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", і ў "спісе тэрарыстаў". Падрабязнасці абвінавачання і тое, што менавіта следства палічыла "падрыхтоўкай да арганізацыі масавых беспарадкаў", не вядомыя. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121232 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка