📌 «Гэта цынічны гандаль». Валянцін Стэфановіч — пра вызваленні палітвязняў Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч, якога вызвалілі ў сакавіку 2026 года, распавёў, што за кратамі кожная навіна пра вызваленні давала палітвязням надзею. «Там усе ловяць знакі, вераць у сны. Памятаю, да мяне ў камеру на магілёўскай крытай летам 2025 заляцела птушка гарыхвостка. Гэта такая малая птушачка з чырвоным хвастом. Я сказаў, што гэта добры знак, што птушка на сваім чырвоным хвасце прынесла добрую навіну. Праз некалькі дзён я даведаўся пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага. І ў мяне з'явілася надзея». Пры гэтым праваабаронца падкрэслівае, што не расцэньвае вызваленні як «жэст добрай волі». «Канешне, гэта не гуманізм, гэта цынічны гандаль. Рэжым мяняе нас на санкцыі. Я наогул не павінен быў там сядзець амаль пяць гадоў. Гэта страчаны для мяне час, для маёй сям'і, маіх дзетак, якія раслі без мяне. Мне ніхто не верне гэтага страчанага часу». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121210 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка