🥷 «Трэба, каб вы дапамаглі нам»: як КДБ вярбуе былых палітвязняў У Беларусі працягваюцца спробы вярбоўкі людзей, пераследаваных па палітычных матывах. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі прапануюць былым палітвязням і актывістам супрацоўніцтва, патрабуюць збіраць інфармацыю пра іншых людзей, а ў выпадку адмовы могуць пагражаць новымі крымінальнымі справамі. "Вясна" распавядае гісторыі вярбоўкі памілаваных былых палітвязняў, а юрыстка Свялана Галаўнёва каментуе гэтую практыку беларускіх уладаў. «Ні здрасце, ні прадстаўлення — хто, што. Па-мойму, толькі пасведчанне паказаў здалёк. А першыя словы — гэта пытанні былі: "Як здароўе, як дзеці?" Было адчуванне запалохвання і нагнятання страху, а не фармальнай добразычлівасці. Пасля пачаў гутарку, што нас, маўляў, памілавалі, а мы абяцалі дапамагчы, аказаць садзейнічанне. Вось, трэба дапамагчы», — распавёў адзін з былых палітзняволеных. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121137 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка