Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Алесь Бяляцкі сустрэўся з юрыстам Джарэдам Генсерам, які падаваў зварот у ААН наконт яго адвольнага зняволення Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі сустрэўся з міжнародным юрыстам-праваабаронцам Джарэдам Генсерам. Ён узначальваў міжнародную юрыдычную каманду Бяляцкага, якая ў 2023 годзе падала зварот у Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях з патрабаваннем прызнаць зняволенне праваабаронцы незаконным і заклікаць да яго неадкладнага вызвалення. Пра сустрэчу Генсер распавёў у сацсетцы X. «Для нас заўсёды асаблівы дзень, калі мы можам сустрэцца з адным з нашых былых кліентаў, які яшчэ нядаўна быў палітзняволеным. Сёння гэта быў Алесь Бяляцкі з Беларусі — выбітны праваабаронца, старшыня “Вясны” і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года». Генсер адзначыў, што з 2023 года і да вызвалення Бяляцкага ў снежні 2025 года яны бясплатна прадстаўлялі яго інтарэсы, супрацоўнічаючы з жонкай праваабаронцы Наталляй.

Views over time

05001K1.5K2K11 Sep 12:0910 Nov 23:301.8K11 Sep 12:09: 0 views10 Nov 23:30: 1,750 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Sep 2026, 12:090
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)