Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🤬 «Нам яшчэ адзін труп тут не патрэбны!» Экс-палітзняволены Руслан Красаў — пра затрыманне ў 2020 годзе Былы палітзняволены Руслан Красаў у размове з журналістамі «Вясны» ўзгадвае падзеі жніўня 2020 года. Увечары 10 жніўня ён, паводле яго слоў, проста ішоў да знаёмага ў цэнтры Гродна, калі яго затрымалі і жорстка збілі амапаўцы. «Павалілі мяне на зямлю і пачалі збіваць дубінкамі. Мне павыбівалі ўсе верхнія пярэднія зубы. Было страшна. Мяне затрымалі і змясцілі ў гродзенскае СІЗА. На тэрыторыі СІЗА былі суддзі, якія мне прызначылі сем сутак арышту». Паводле Руслана, пасля збіцця ён быў у настолькі цяжкім стане, што не мог падняцца з нараў і ледзь размаўляў. Паўтара сутак мужчыну не кармілі — ён мог піць толькі ваду з-пад крана. Руслан кажа, што ў той момант яму здавалася, што яго жыццё скончана. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121081 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K11 Sep 10:4010 Nov 23:301.8K11 Sep 10:40: 0 views10 Nov 23:30: 1,810 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Sep 2026, 10:400
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.