Намесніцу дырэктара школы з Беняконяў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» 31-гадовая Кацярына Барташэвіч, якая працавала намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце ў школе ў Беняконях Воранаўскага раёна, была асуджаная Гродзенскім абласным судом паводле артыкула аб «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пра гэта паведамляе "Наша Ніва". Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі". Акрамя таго, працаваць у школе яна не зможа, паколькі ўлады ўнеслі яе ў спіс асоб, звязаных з "экстрэмісцкай дзейнасцю". Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121131 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка