Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🏅 Алесю Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі У Вашынгтоне старшыню ПЦ “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і былога палітвязня Алеся Бяляцкага адзначылі медалём Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (NED) за шматгадовую працу дзеля свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. «Для мяне гонар быць узнагароджаным мэдалём за служэнне дэмакратыі поруч з выбітнымі людзьмі, якія змагаліся за свабоду і супраць таталітарызму, такімі як Вацлаў Гавэл і Асвальда Пая́… Два гады таму вы ўшанавалі гэтым медалём беларускую дэмакратычную лідэрку Святлану Ціханоўскую, а цяпер тут я — гэта прызнанне свабодалюбнага памкнення беларускага народу, які хоча жыць у незалежнай і дэмакратычнай краіне…» — каментуе ўзнагароджанне Алесь Бяляцкі. NED паведаміў, што гэтым разам узнагародзіў нобелеўскага лаўрэата за ягоны ўнёсак у служэнне дэмакратыі і асобна адзначыў, што Алесь Бяляцкі перажыў зняволенне і пераслед за супраціў аўтарытарызму, дакументаванне злоўжыванняў беларускага рэжыму і абарону людзей, чые асноўныя правы былі парушаныя. «Яшчэ дзевяць месяцаў таму я сядзеў у турме ў жорсткіх умовах і не мог сабе ўявіць, што калі-небудзь выйду на волю… Аніводнай хвіліны пасля вызвалення я не забываю, што ў лукашэнкаўскіх турмах знаходзяцца яшчэ больш за 900 зняволеных», — кажа праваабаронца. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121126 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K11 Sep 08:4810 Nov 23:301.7K11 Sep 08:48: 0 views10 Nov 23:30: 1,730 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Sep 2026, 08:480
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.