Валянцін Стэфановіч: «Мой досвед шматгадовай дзейнасці прыдасца і новаму пакаленню беларускіх праваабаронцаў» Працягваем публікаваць цыкл інтэрв'ю, падрыхтаваны ў супрацы Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Фондам Дамоў правоў чалавека. У ім былыя палітзняволеныя праваабаронцы разважаюць пра жыццё ў выгнанні пасля несправядлівага зняволення, вяртанне да прафесійнай дзейнасці і надзеі на будучыню. Гэтым разам сваёй гісторыяй дзеліцца праваабаронца Валянцін Стэфановіч. «Цяпер я адчуваю сябе вольным, вольным у выгнанні. Але самае галоўнае, што я жывы, я ізноўку бачу неба і сонца, я магу абняць сваіх дзетачак і сваю каханую жанчыну. Гэта і ёсць жыццё, а я жывы, я проста жыву. Хіба гэта і ёсць свабода». Асобным цяжкім момантам для праваабаронцы стаў выезд з Беларусі пасля вызвалення. «Калі мяне вывозілі з СІЗА ў Мінску, я глядзеў у вакно і ў думках развітваўся са сваёй Радзімай, верагодна, назаўсёды. Можа быць, мне пашчасціць быць пахаваным там. Але цяпер галоўнае, што я са сваёй сям’ёй, і гэта галоўнае для мяне. Нават калі б апынуўся ў Аргентыне ці на выспе Святой Гелены. Цяпер я шчаслівы чалавек. Нават у выгнанні». Пасля вызвалення Валянцін працягвае праваабарончую дзейнасць і разважае пра тое, што можа перадаць сваім калегам. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121119 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка