Год таму ў Беларусі памілавалі 40 палітвязняў Роўна год таму, 11 верасня 2025 года, пасля сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй, у склад якой уваходзіў прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл адбылося памілаванне 52 чалавек, сярод якіх былі 40 палітзняволеных. Вызваленых проста з месцаў зняволення прымусова вывезлі да мяжы з Літвой. Сярод палітвязняў быў Мікола Статкевіч, які адмовіўся пакідаць Беларусь. Пасля гэтага яго зноў затрымалі і вярнулі ў калонію. У студзені 2026 года Статкевіч перанёс інсульт, а 19 лютага яго адпусцілі дадому. Цяпер палітык застаецца ў Беларусі. Таксама на волю выйшлі 14 замежнікаў, сярод якіх — грамадзяне Польшчы, Літвы, Латвіі, Нямеччыны, Францыі і Вялікай Брытаніі. 12 з іх былі асуджаныя не па палітычных матывах. 🔹 Памілаваныя 40 палітвязняў, сярод іх — палітык Мікола Статкевіч