Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Марфа Рабкова: «Ты не перастанеш быць праваабаронцам, дзе б ты ні знаходзіўся» Працягваем публікаваць цыкл інтэрв'ю, падрыхтаваны ў супрацы Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Фондам Дамоў правоў чалавека. У ім былыя палітзняволеныя праваабаронцы разважаюць пра жыццё ў выгнанні пасля несправядлівага зняволення, вяртанне да прафесійнай дзейнасці і надзеі на будучыню. Гэтым разам сваёй гісторыяй дзеліцца праваабаронца Марфа Рабкова. «Мая свабода — гэта ўсё ж сукупнасць усіх свабод. І пакуль людзі знаходзяцца ў зняволенні, пакуль у Беларусі па-ранейшаму адбываюцца рэпрэсіі, я не магу адчуваць сябе свабоднай». Марфа распавяла, што працягвае займацца праваабарончай дзейнасцю, бо яна ўжо стала неад'емнай часткай яе асобы. Дзе б яна ні знаходзілася і якімі б ні былі абставіны, жаданне абараняць правы чалавека ўзнікае натуральна. Падчас зняволення Марфу падтрымлівала адна цытата. Разам з іншымі дзяўчатамі ў камеры яны нават зрабілі яе сваім дэвізам. «У рэшце рэшт усё будзе добра. А калі яшчэ не добра — значыць, гэта яшчэ не канец». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121101 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K10 Sep 14:5010 Nov 23:302.2K10 Sep 14:50: 0 views10 Nov 23:30: 2,160 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
10 Sep 2026, 14:500
10 Nov 2026, 23:302.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.