🎤 Алесь Бяляцкі: вызваленне палітвязняў не спыняе рэпрэсій у Беларусі Вызваленне сотняў палітвязняў у выніку перамоваў паміж Мінскам і Вашынгтонам не азначае змены самой сістэмы рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю Reuters заявіў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна", былы палітвязень Алесь Бяляцкі. «Па сутнасці, гэта чысты гандаль. Адбываецца абмен — закладнікі ў абмен на змяненне санкцый — але гэта не змяняе фундаментальнай сутнасці беларускага рэжыму» Нобелеўскі лаўрэат называе людзей, якіх улады пераследуюць па палітычна матываваных справах, "закладнікамі". Гэты тэрмін раней выкарыстоўваў і Дональд Трамп. Нягледзячы на ўласнае вызваленне, Алесь Бяляцкі не лічыць, што сітуацыя ў Беларусі прынцыпова змянілася. «Я рады, што я на волі... але машына рэпрэсій працягвае працаваць. Кожны тыдзень мы бачым новых палітвязняў і новыя метады рэпрэсій». Колькасць палітвязняў сапраўды застаецца высокай. Нягледзячы на вызваленне сотняў чалавек, праваабаронцы налічваюць 888 палітвязняў — супраць 1185 на пачатак чэрвеня 2025 года. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121109 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка