⚖️ Грамадзяніна Расіі асудзілі ў Беларусі на тры гады калоніі Грамадзяніна Расіі, палітвязня Сяргея Жукоўскага асудзілі ў Беларусі на тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле часткі 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Да суда палітвязень утрымліваўся ў СІЗА № 1. Падрабязнасці крымінальнай справы, у тым ліку тое, якія менавіта дзеянні следства і суд палічылі "садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці", не вядома. Нагадаем, што з 2020 года ў Беларусі праваабаронцы зафіксавалі больш за 100 000 фактаў палітычна матываванага пераследу.