Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 17.2%2.9K avg views
Posting 3.0/day last 18 hours ago
Reactions per 1K views 51.6 ❤ 👍 👏

«Свет стане значна лепшым, калі жанчын будзе больш ва ўсіх сферах жыцця», — Святлана Ціханоўская ў Берліне 9 лістапада Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у заключнай дыскусіі «Жанчыны, якія змагаюцца за дэмакратыю: смелыя і ўразлівыя адначасова» падчас Жаночага саміту свабоды і бяспекі. Разам з ёй у дыскусіі ўдзельнічалі старшыня Бундэстага Юлія Клёкнер, старшыня Нацыянальнага сходу Францыі Яэль Браўн-Півэ і іранская праваабаронца Масіх Алінеджад. Размова была прысвечана жанчынам, якія змагаюцца за дэмакратыю ва ўмовах дыктатур, і таму, як міжнародная супольнасць можа іх падтрымаць. Святлана распавяла пра беларусак, якія ў 2020 годзе выйшлі на вуліцы пасля масавых затрыманняў і катаванняў: «Падчас выбарчай кампаніі Лукашэнка казаў, што наша Канстытуцыя не для жанчын. Беларускі народ быў настолькі абураны гэтай заявай, што людзі пайшлі галасаваць, выйшлі на вуліцы. Яны хацелі давесці, што жанчыны могуць і хочуць быць у палітыцы. У першыя дні пасля сфальсіфікаваных выбараў прайшлі масавыя пратэсты. Затрымалі вялізную колькасць мужчын. А праз тры дні нашыя жанчыны ўзялі ў рукі кветкі і самі выйшлі на вуліцы». Таксама Ціханоўская заклікала не забывацца пра тых, хто працягвае змагацца за свабоду: «Я заклікаю людзей казаць пра праблемы іншых краін, праяўляць салідарнасць. На гэта не трэба шмат часу. Проста выказвайцеся. Калі вы не бачыце людзей на вуліцах, гэта не значыць, што сітуацыя вярнулася да нормы. У Беларусі ды іншых краінах гэта азначае, што праз жорсткія рэпрэсіі людзі перасталі быць бачнымі. Таму будзьце голасам для тых, хто яго пазбаўлены».

Views over time

01K2K3K9 Nov 18:5512 Nov 13:142.4K9 Nov 18:55: 0 views11 Nov 17:04: 2,330 views12 Nov 13:14: 2,440 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Nov 2026, 18:550
11 Nov 2026, 17:042.3K
12 Nov 2026, 13:142.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.