Пашпарт, пасведчанне кіроўцы, дакументы з Беларусі: з якімі цяжкасцямі вы сутыкаецеся ў Італіі? Talaka APS і Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Італіі збіраюць гісторыі беларусаў, каб данесці іх праблемы да італьянскіх устаноў і разам шукаць шляхі іх вырашэння. Калі вы не можаце атрымаць патрэбныя дакументы з Беларусі, абнавіць пашпарт ці пасведчанне кіроўцы або сутыкаецеся з іншымі цяжкасцямі — раскажыце пра свой досвед у ананімнай форме. Варта падзяліцца і той сітуацыяй, якая здаецца выключна асабістай ці рэдкай. Вашая гісторыя дапаможа лепш зразумець, з якімі перашкодамі сутыкаюцца беларусы ў Італіі і што варта абмеркаваць з мясцовымі ўстановамі. 🔗 Запоўніць форму.