Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

❤️🇷🇴 Перамовы з кіраўніцтвам Румыніі, еўрапейскі форум і прэмія за абарону свабоды: галоўнае з першага візіту Святланы Ціханоўскай у Румынію 4–6 лістапада Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Румыніі. Галоўныя тэмы — падтрымка палітвязняў, дапамога беларусам, супрацоўніцтва з Румыніяй і досвед дэмакратычных пераменаў. У Бухарэсце: — Перамовы з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам. Абмеркавалі рэгіянальную бяспеку, вызваленне палітвязняў і падтрымку грамадзянскай супольнасці. Ціханоўская прапанавала Румыніі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду. — Сустрэча са спікерам Сената Мірчам Абрудзянам. Гаварылі пра стварэнне парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», падтрымку палітвязняў і супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы дэмакратычных рэформаў. — Перамовы з міністрам замежных спраў Данам Някулэеску. Абмеркавалі выдачу візаў беларусам, дапамогу былым палітвязням, адукацыйныя праграмы і міжнароднае супрацоўніцтва. У Тымішаары: — Выступ на Форуме еўрапейскіх каштоўнасцяў. Разам з былым прэм’ер-міністрам Бельгіі Гі Верхофстадтам Ціханоўская абмеркавала абарону дэмакратыі і салідарнасць з народамі, якія змагаюцца за свабоду. — Лекцыя ў Заходнім універсітэце Тымішаары. Размова са студэнтамі пра беларускі шлях да свабоды, ролю моладзі і абарону дэмакратычных каштоўнасцяў. — Уручэнне прэміі Timișoara Award for European Values. Святлана Ціханоўская стала трэцяй лаўрэаткай узнагароды за абарону свабоды і правоў чалавека пасля Маі Санду і Раберты Метсолы.

Views over time

01K2K3K4K6 Nov 17:0112 Nov 13:143.4K6 Nov 17:01: 0 views11 Nov 17:04: 3,300 views12 Nov 13:14: 3,410 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Nov 2026, 17:010
11 Nov 2026, 17:043.3K
12 Nov 2026, 13:143.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.