Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

«Тысячы маленькіх учынкаў, поўных мужнасці і салідарнасці, могуць ператварыцца ў лавіну, якая зрыне дыктатуру» 6 лістапада ў румынскай Тымішаары Святлане Ціханоўскай уручылі прэмію Timișoara Award for European Values — за мірную барацьбу супраць дыктатуры, абарону свабоды і чалавечай годнасці. Ціханоўская прысвяціла яе беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду. Прэмію заснавалі ў 2024 годзе па ініцыятыве ўладаў Тымішаары. Яе прысуджаюць міжнародным дзеячам, якія абараняюць еўрапейскія каштоўнасці. Першымі лаўрэаткамі сталі прэзідэнтка Малдовы Мая Санду і старшыня Еўрапейскага парламента Раберта Метсола. Сёлета незалежнае журы аднагалосна абрала Святлану Ціханоўскую, адзначыўшы яе мужнасць і паслядоўнасць у абароне права беларусаў самастойна вырашаць сваю будучыню. Месца ўручэння мае асаблівае значэнне: менавіта ў Тымішаары ў снежні 1989 года пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да падзення дыктатуры Нікалае Чаўшэску. Святлана Ціханоўская: «Салідарнасць — тая еўрапейская каштоўнасць, якой дыктатары баяцца найбольш. Бо дыктатары могуць арыштоўваць людзей. Яны могуць прымусіць журналістаў замаўчаць. Могуць закрываць арганізацыі. Але яны не могуць перамагчы грамадства, у якім людзі адмаўляюцца пакідаць адно аднаго ў бядзе. Праз шэсць гадоў пасля нашага паўстання менавіта гэтая салідарнасць дапамагае нашаму руху працягваць жыць. Я прымаю гэтую ўзнагароду не толькі для сябе. Я прымаю яе ад імя мільёнаў беларусаў, якія працягваюць абараняць свабоду. Ад імя жанчын, якія мірна стаялі перад узброенымі сілавікамі. Журналістаў, якія працягваюць казаць праўду, нягледзячы на пераслед. Валанцёраў, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем'ям. Мастакоў і настаўнікаў, якія абараняюць нашую мову і культуру. І тых, хто дагэтуль застаецца за кратамі».

Views over time

01K2K3K4K6 Nov 15:2212 Nov 11:473.2K6 Nov 15:22: 0 views11 Nov 17:04: 3,170 views12 Nov 11:47: 3,240 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Nov 2026, 15:220
11 Nov 2026, 17:043.2K
12 Nov 2026, 11:473.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.