Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 52.8 ❤ 👍 👏

«Калі мы не будзем самі нагадваць пра Беларусь, пра яе проста забудуць» У размове з Еўрарадыё намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік распавяла пра ўдзел беларускай дэлегацыі ў сесіі Паўночнай рады ў Хельсінкі, міжнародную працу дэмакратычных сілаў, падтрымку палітвязняў і легалізацыю беларусаў за мяжой, а таксама пра адкрыццё новага офіса ў Варшаве. Галоўнае з інтэрв’ю: Пра важнасць удзелу ў сесіі Паўночнай рады «Першы дзень сесіі Паўночнай рады быў вельмі цяжкі, бо нас яшчэ мала хто ведаў, і трэба было актыўна знаёміцца, тлумачыць, хто мы. Але праз нашу працу і мой выступ усё змянілася: парламентарыі пачалі самі падыходзіць да нас, з'явіліся запыты на сустрэчы. Беларусь трэба пастаянна вяртаць у міжнародную павестку: прыязджаць, прапаноўваць праекты, дзяліцца экспертызай і паказваць, што адбываецца ў краіне. Калі гэтага не рабіць, пра Беларусь проста забудуць». Пра практычную карысць, якую міжнародная супраца дае беларусам «Супраца з іншымі краінамі, парламентарыямі і ўрадамі — гэта, у тым ліку, магчымасць паляпшаць умовы легалізацыі беларусаў за мяжой. У выпадку Паўночнай рады я б вылучыла найперш Міжнародны гуманітарны фонд і падтрымку нашых палітзняволеных. Паўночныя краіны таксама падтрымліваюць беларускую культуру, адукацыю і грамадскія праекты. На гэтай сесіі мы яшчэ не мелі магчымасці падрабязна абмеркаваць пытанні легалізацыі, але гэта будзе часткай нашай далейшай працы. Мы хацелі б выйсці на рэгулярныя сустрэчы і стратэгічныя кансультацыі, дзе можна будзе паслядоўна вырашаць гэтыя праблемы». Пра адкрыццё офіса ў Варшаве «Напрыканцы гэтага месяца ў нас адбудзецца афіцыйнае адкрыццё новага офіса. Мы ўжо даволі даўно працуем з гэтай пляцоўкі, але хацелі дачакацца, каб супалі графікі спадарыні Прэзідэнткі і гасцей, якіх мы хацелі б бачыць на адкрыцці. Пасля пераезду ў Польшчу мы больш засяродзіліся на супрацы з беларусамі, бо ў Варшаве значна прасцей арганізоўваць сустрэчы і мерапрыемствы. Нам было важна стварыць прастору, дзе можна будзе праводзіць беларускія імпрэзы, звяртацца да Офіса па дапамогу ў арганізацыі, прыходзіць на сустрэчы і знаёміцца з беларускай гісторыяй і культурай, у тым ліку праз музейную частку. Хутка мы прадставім канцэпцыю супрацы з новай пляцоўкай і раскажам, як беларусы змогуць яе выкарыстоўваць».

Views over time

01K2K3K6 Nov 07:0311 Nov 17:042.3K6 Nov 07:03: 0 views11 Nov 17:04: 2,300 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Nov 2026, 07:030
11 Nov 2026, 17:042.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.