Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 52.8 ❤ 👍 👏

Візы для беларусаў, дапамога палітвязням і парламенцкая падтрымка: Ціханоўская сустрэлася са спікерам Сената і міністрам замежных спраў Румыніі 4 лістапада Святлана Ціханоўская правяла ў Бухарэсце дзве сустрэчы на высокім узроўні — са спікерам Сената Румыніі Мірчам Абрудзянам і міністрам замежных спраў Данам Някулэеску. Перамовы прайшлі ў межах візіту ў Румынію. – Са спікерам Сената Мірчам Абрудзянам у Палацы парламента гаварылі пра румынскі досвед пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі, канстытуцыйныя рэформы і аднаўленне вяршэнства права. Важнымі пытаннямі, узнятымі на сустрэчы, сталі стварэнне ў румынскім парламенце групы «За дэмакратычную Беларусь», правядзенне слуханняў па сітуацыі ў Беларусі і арганізацыя сумесных мерапрыемстваў. Ціханоўская таксама падзякавала Сенату за рэзалюцыю 2020 года ў падтрымку беларускага народа. – З міністрам замежных спраў Данам Някулэеску размова ішла пра дапамогу беларусам, міжнароднае супрацоўніцтва і далейшую падтрымку дэмакратычнай Беларусі. У прыватнасці, закранулі: — пашырэнне выдачы шэнгенскіх візаў беларусам; — далучэнне Румыніі да Міжнароднага гуманітарнага фонду, падтрымку рэабілітацыі былых палітвязняў і праграм дапамогі іх дзецям; — удзел беларускіх дэмакратычных сіл у мерапрыемствах Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы; — магчымасць прызначэння спецыяльнага прадстаўніка па сувязях з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Яшчэ адной тэмай стала падтрымка беларускай культуры, у тым ліку — перакладчыкаў румынскай літаратуры. Святлана Ціханоўская падзякавала румынскім партнёрам за салідарнасць з беларусамі і адзначыла, што досвед Румыніі ў пераходзе да дэмакратыі будзе важны для будучых перамен у Беларусі.

Views over time

01K2K3K4 Nov 17:3411 Nov 17:042.5K4 Nov 17:34: 0 views11 Nov 17:04: 2,530 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
4 Nov 2026, 17:340
11 Nov 2026, 17:042.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.