Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам 4 лістапада ў Бухарэсце адбыліся перамовы Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам. Сустрэча прайшла ў палацы Катрачэнь падчас візіту беларускай лідаркі ў Румынію. Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі: — рэгіянальную бяспеку і падтрымку Украіны; — ціск на рэжым Лукашэнкі; — дапамогу беларусам за мяжой, у тым ліку — пытанні легалізацыі і адукацыі; — падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці; — будучыя дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі і супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках. Асобную ўвагу бакі надалі пытанням вызвалення палітвязняў і дапамогі рэпрэсаваным. Ціханоўская прапанавала Румыніі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі, а таксама разгледзець магчымасць прызначэння спецыяльнага прадстаўніка па сувязях з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Святлана Ціханоўская: «Я ўдзячная Румыніі за падтрымку беларусаў на працягу ўсіх гэтых гадоў. Для нас вельмі важна ведаць, што Беларусь застаецца ў цэнтры ўвагі нашых еўрапейскіх партнёраў. Дэмакратычная і незалежная Беларусь адпавядае інтарэсам бяспекі ўсёй Еўропы, у тым ліку Румыніі і Чарнаморскага рэгіёна». Падрабязней — на сайце.