Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 52.8 ❤ 👍 👏

«Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка»: Святлана Ціханоўская выступіла на форуме ў Берліне 3 лістапада Святлана Ціханоўская выступіла з ключавой прамовай на Берлінскім форуме будучыні Беларусі, прысвечаным сітуацыі ў Беларусі, яе еўрапейскай будучыні і ролі Германіі і ЕС у падтрымцы дэмакратычных пераменаў. Сярод удзельнікаў — нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, Марыя Калеснікава, прадстаўнікі нямецкага ўрада і Бундэстага, беларускія і еўрапейскія палітыкі і эксперты. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская заклікала еўрапейскіх партнёраў ужо сёння рыхтавацца да дэмакратычных пераменаў у Беларусі, распрацоўваць канкрэтныя планы еўрапейскай інтэграцыі і захоўваць падтрымку беларускага грамадства. Святлана Ціханоўская: «Беларусы павінны бачыць, што Еўропа — гэта не далёкая мара, а рэальная альтэрнатыва “русскому миру”. І мы, як дэмакратычныя сілы, таксама будуем гэтую альтэрнатыву. Мы падтрымліваем міжнароднае прадстаўніцтва і распрацавалі планы рэформаў. Мы хочам пераканацца, што калі прыйдуць змены, яны будуць сістэмнымі і непаваротнымі. І хоць сённяшні дзень можа здавацца цёмным, такія моманты часта ствараюць магчымасці. Таму, калі надыдзе момант, Беларусь павінна быць гатовая. І Еўропа таксама павінна быць гатовая. Берлін нагадвае нам, што нават наймацнейшыя сцены могуць упасці. Што дыктатуры не вечныя. І што тое, што здаецца немагчымым сёння, можа стаць рэальнасцю заўтра». Форум арганізаваны Фондам Генрыха Бёля сумесна з фондамі Конрада Адэнаўэра, Фрыдрыха Эберта і Фрыдрыха Наўмана пры партнёрстве з беларускай супольнасцю RAZAM, ініцыятывай Science at Risk і праваабарончай арганізацыяй Libereco.

Views over time

01K2K3K3 Nov 16:3511 Nov 17:042.5K3 Nov 16:35: 0 views11 Nov 17:04: 2,470 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Nov 2026, 16:350
11 Nov 2026, 17:042.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.