Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 52.8 ❤ 👍 👏
edited

Як асабіста пагаварыць са Святланай Ціханоўскай і звязацца з Офісам? Мы хочам чуць вашыя пытанні, прапановы і праблемы, з якімі вы сутыкаецеся. Таму працягваем асабістыя размовы Святланы Ціханоўскай з беларусамі і беларускамі, арганізуем сустрэчы ўжывую і падтрымліваем сувязь з беларускімі суполкамі па ўсім свеце. Як можна далучыцца? 1. Асабістыя размовы анлайн Святлана рэгулярна праводзіць размовы ў Zoom, дзе можна наўпрост задаць пытанне, падзяліцца ідэяй ці распавесці пра сваю сітуацыю. Анонсы наступных размоваў публікуем на нашых афіцыйных старонках. 2. Сустрэчы ў Варшаве Цяпер можна запісацца і на асабістую сустрэчу са Святланай ужывую. Для гэтага трэба запоўніць форму. Мы збіраем заяўкі і будзем узгадняць сустрэчы з раскладам Святланы. Акрамя таго, 19 лістапада плануецца агульная сустрэча з беларусамі ў Варшаве. ❗️Важна: удзел у асабістых сустрэчах патрабуе папярэдняга пацвярджэння. Дату, час і адрас паведамім зарэгістраваным удзельнікам асабіста. Дзеля бяспекі не выкарыстоўвайце для сувязі электронныя адрасы з даменамі .by і .ru. 3. Размовы з беларускімі суполкамі і дыяспарамі Калі вы прадстаўляеце беларускую суполку за мяжой і хочаце арганізаваць супольную анлайн-размову са Святланай або прадстаўнікамі Офіса, напішыце на outreach@tsikhanouskaya.org. Мы адкрытыя да новых кантактаў і аднаўлення сувязі з суполкамі. 4. Зваротная сувязь з Офісам Звярнуцца з пытаннем, праблемай ці прапановай можна ў любы час: — Telegram: @askoffice_15 — Email: askoffice@tsikhanouskaya.org — Signal: askoffice_chat.15 — Форма зваротнай сувязі на сайце — Ананімны зварот Мы на сувязі!

Views over time

01K2K3K3 Nov 07:5711 Nov 17:042.4K3 Nov 07:57: 0 views11 Nov 17:04: 2,420 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Nov 2026, 07:570
11 Nov 2026, 17:042.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.