Кастрычнік 2026: галоўныя падзеі Кастрычнік быў насычаным на міжнародныя сустрэчы і важныя рашэнні для беларусаў. У цэнтры ўвагі — вызваленне палітвязняў, адказнасць рэжыму за злачынствы, падтрымка беларускай культуры і вырашэнне практычных праблем беларусаў за мяжой. Галоўныя вынікі месяца: – Візіт у Ірландыю. Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам, міністаркай замежных спраў, амбасадарамі і дыпламатамі і выступіла на адкрыцці канферэнцыі. – Візіт у Эстонію. Адбыліся сустрэчы з новаабранай прэзідэнткай, міністрам замежных справаў краіны, старшынёй парламента, старшынёй Камітэта па замежных справах парламента, міністаркай культуры, і спецпасланнікамі па Беларусі. – Варшаўскі форум па бяспецы. Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў і выступіла на дыскусіях, прысвечаных рэгіянальнай бяспецы і расійскай пагрозе. – Візіт у Люксембург. Ціханоўская выступіла ў Палаце дэпутатаў, сустрэлася з кіраўніцтвам парламента і ўзяла ўдзел у паказе фільма Not Made for Politics. – Удзел у міжнародных форумах. Ціханоўская выступіла на Віленскім саміце свабоды і канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве. – Чэхія змякчыла візавыя абмежаванні для сваякоў беларусаў. Урад краіны ўхваліў змены, якія дазволяць блізкім сваякам беларусаў падавацца на кароткатэрміновыя візы. – Ірландыя дазволіла беларусам падаўжаць дазволы на жыхарства з пратэрмінаванымі пашпартамі. – Сустрэчы з беларусамі. Сярод іх — сустрэча з беларускай супольнасцю ў Чэхіі, асабістыя размовы і сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх і культурніцкіх праектаў. – У Кіеве пачала працаваць сацыяльная прыёмная Місіі беларускіх дэмакратычных сілаў ва Украіне – Ноч расстраляных паэтаў. У розных краінах прайшлі мерапрыемствы ў памяць пра беларускіх дзеячаў культуры, забітых савецкім рэжымам. – Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы, перамовы з прадстаўнікамі Паўночна-Балтыйскай васьмёркі, а таксама сустрэчы, прысвечаныя супрацоўніцтву з дэмакратычнымі рухамі і падтрымцы беларусаў. Усе навіны на сайце Святланы Ціханоўскай.