Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏
viral · 3.8× typical

Святлана Ціханоўская — з нагоды Дзядоў: «На Дзяды асабліва хочацца пачуць галасы тых, каго ўжо няма побач. Бывае, згатуеш нешта па бабуліным рэцэпце — і ўспомніш, як яна завіхалася на кухні. Ці пачуеш знаёмы выраз і ўсміхнешся: так жа дзядуля казаў. Саміх людзей ужо няма побач, а столькі ад іх засталося ў нашым жыцці. Нават у тым, як мы сустракаем гасцей ці клічам дзяцей вячэраць. На Дзяды мы збіраемся, каб іх успомніць. Бабулю і дзядулю, бацькоў, сяброў, суседскую цётку, якая ведала нас з маленства і заўсёды мела для нас пачастунак. Прыгадваем, якімі яны былі, што любілі, як умелі суцешыць. Часам плачам, часам смяёмся з гісторыі, якую ўжо столькі разоў чулі. І радуемся, што побач ёсць хтосьці, хто таксама яе памятае. Мне вельмі хочацца, каб за такімі размовамі былі і нашы дзеці. Каб маглі распытаць, пагартаць разам з намі альбом, даведацца, чыю ўсмешку ці характар яны атрымалі ў спадчыну. Каб людзі, якіх яны, магчыма, ніколі не бачылі, сталі для іх блізкімі. Калісьці нашы старэйшыя гэтак жа перадавалі нам свае ўспаміны, песні, сямейныя звычаі. Дзякуючы гэтай любові і клопату праз пакаленні захавалася столькі нашага, беларускага. І цяпер мы самі можам перадаць гэта далей. Сёння не ўсе могуць прыехаць на могілкі блізкіх ці сабрацца ў бацькоўскім доме. Але можна зладзіць свой вечар памяці там, дзе вы цяпер. Прыгатаваць нешта знаёмае з дзяцінства, запаліць свечку, паклікаць блізкіх. Пачаць з простага: «А памятаеце?..» Або расказаць тое, чаго за гэтым сталом яшчэ ніхто не чуў. У кожнай сям’і будуць свае імёны і гісторыі. А па ўсёй Беларусі і далёка ад яе ў гэтыя вечары людзі будуць успамінаць сваіх. Ад гэтага мне асабліва цёпла: мы ў розных месцах, але столькі ў нас агульнага. Давайце зберажом гэта. Каб і праз шмат гадоў нашы ўнукі запрашалі сваіх блізкіх: «Прыходзьце. Сёння Дзяды».

Views over time

05K10K1 Nov 09:1311 Nov 17:049.3K1 Nov 09:13: 0 views11 Nov 17:04: 9,260 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Nov 2026, 09:130
11 Nov 2026, 17:049.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)