Сустрэчы з прэзідэнткай Эстоніі, кіраўніцтвам парламента і МЗС: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Талін 28–30 кастрычніка Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Эстоніі. За гэтыя дні яна: – сустрэлася з прэзідэнткай Эстоніі Юле Мадізэ; – правяла сустрэчу са старшынёй парламента Эстоніі Лаўры Хусарам; – сустрэлася з міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкна; – правяла сустрэчу з міністаркай культуры Эстоніі Хейдзі Пурга; – сустрэлася са старшынёй Камітэта па замежных справах Рыйгікогу Марка Міхкельсанам; – сустрэлася са спецпасланнікамі па Беларусі; – сустрэлася з беларускай дыяспарай у Таліне падчас Ночы расстраляных паэтаў, прысвечанай памяці беларускіх дзеячаў культуры, забітых сталінскім рэжымам у 1937 годзе. Падчас візіту Ціханоўская абмеркавала з эстонскімі партнёрамі вызваленне палітвязняў, санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі, падтрымку Украіны і бяспеку рэгіёна. Таксама ўвага была нададзеная: – прававым праблемам беларусаў у Эстоніі, у тым ліку магчымым абмежаванням на набыццё нерухомасці, – пытанням легалізацыі і дакументаў, – падтрымцы незалежных медыя, беларускай культуры і адукацыі, – далейшаму супрацоўніцтву беларускіх дэмакратычных сілаў з Эстоніяй і яе парламентам. Святлана Ціханоўская: «Я шчыра ўдзячная Эстоніі за паслядоўную падтрымку беларусаў і нашай барацьбы за свабоду. Для нас вельмі важна, каб беларусаў не атаясамлівалі з рэжымам Лукашэнкі і каб людзі, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, адчувалі сябе ў бяспецы».
Светлана Тихановская ✔
Subscribers
16.7K
+0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)
16.5%2.8K avg views
Posting
3.1/day
last 2 hours ago
Reactions per 1K views
54.0
❤ 👍 👏
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 30 Oct 2026, 18:02 | 0 |
| 11 Nov 2026, 17:04 | 2.6K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.