Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская правяла першую сустрэчу з новаабранай прэзідэнткай Эстоніі Юле Мадізэ 30 кастрычніка Святлана Ціханоўская правяла ў Таліне першую сустрэчу з прэзідэнткай Эстоніі Юле Мадізэ, якая ўступіла на пасаду 12 кастрычніка. Святлана Ціханоўская — адна з першых, каго прэзідэнтка прыняла ў Таліне. Адной з галоўных тэмаў сустрэчы сталі далейшыя магчымасці супрацоўніцтва паміж Эстоніяй і беларускімі дэмакратычнымі сіламі на міжнародным узроўні. Бакі абмеркавалі правядзенне супольных мерапрыемстваў, у тым ліку — у межах будучых міжнародных візітаў і выступаў. Гэта дазволіць працягваць дыялог і прыцягваць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі. Асобную ўвагу надалі пытанням рэгіянальнай бяспекі. Абмеркавалі гібрыдныя атакі рэжыму Лукашэнкі супраць суседніх краін, іх наступствы для Эстоніі і неабходнасць супольнага рэагавання на гэтыя пагрозы. Ціханоўская падкрэсліла, што для дэмакратычнай Беларусі асаблівае значэнне мае супрацоўніцтва з краінамі Балтыі і Польшчай, а пазіцыя Эстоніі застаецца надзвычай важнай. Яшчэ адной важнай тэмай стала становішча беларусаў у Эстоніі. Юле Мадізэ цікавілася жыццём беларускай супольнасці, праблемамі, з якімі сутыкаюцца беларусы, і магчымасцямі іх падтрымкі. Да ўступлення на пасаду прэзідэнткі яна больш за дзесяць гадоў працавала канцлеркай юстыцыі Эстоніі, займаючыся ў тым ліку пытаннямі абароны правоў і свабодаў чалавека. Напрыканцы сустрэчы закранулі тэму жаночага лідарства. Юле Мадізэ стала другой жанчынай на пасадзе прэзідэнта Эстоніі. Святлана Ціханоўская падзялілася досведам беларускіх жанчын у палітыцы і распавяла пра дзейнасць Акадэміі жаночага палітычнага лідарства. Прэзідэнтка Эстоніі выказала падтрымку беларускаму народу і пацвердзіла сваю прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Views over time

01K2K3K30 Oct 12:0311 Nov 17:043K30 Oct 12:03: 0 views11 Nov 17:04: 3,010 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Oct 2026, 12:030
11 Nov 2026, 17:043K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.