Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская разам з беларусамі Эстоніі ўшанавала памяць расстраляных паэтаў У межах сустрэчы, прысвечанай Ночы расстраляных паэтаў, беларусы чыталі вершы і згадвалі дзеячаў беларускай культуры, забітых сталінскім рэжымам. У сваім выступе Святлана Ціханоўская нагадала, што 89 гадоў таму за адну ноч было амаль знішчана цэлае пакаленне беларускай культуры. Сёння рэжым зноў пераследуе беларускіх пісьменнікаў і выдаўцоў, забараняе кнігі і выцясняе беларускую мову з грамадскага жыцця. «У Беларусі ёсць свая гісторыя, свая мова, свая культура і свае героі. І ніводзін дыктатар не зможа адабраць гэта ў нас. Мы не проста ўспамінаем тых, каго забілі. Мы вяртаем іх галасы». Святлана падзякавала беларускай супольнасці Эстоніі за тое, што яна захоўвае мову і традыцыі, падтрымлівае творцаў і аб’ядноўвае беларусаў, а эстонскім сябрам — за падтрымку беларускай культуры. Пасля памятнай часткі Святлана Ціханоўская паразмаўляла з беларускай дыяспарай у цёплай, нефармальнай атмасферы. Напрыканцы свайго выступу Святлана прачытала верш Міхася Чарота «Я не чакаў», які паэт выдрапаў на сцяне турэмнай камеры ў Мінску перад тым, як быў расстраляны ў 1937 годзе.

Views over time

01K2K3K29 Oct 19:0511 Nov 17:043.2K29 Oct 19:05: 0 views11 Nov 17:04: 3,170 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Oct 2026, 19:050
11 Nov 2026, 17:043.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.