«Беларусы павінны мець права вырашаць будучыню сваёй краіны»: намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай выступіла ў Паўночнай радзе Дэлегацыя дэмакратычных сіл упершыню ўзяла ўдзел у сесіі Паўночнай рады ў Хельсінкі ў статусе міжнародных гасцей. Яе ўзначаліла намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі Павел Баркоўскі ад Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Леў Львоўскі ад грамадзянскай супольнасці, прадстаўнік платформы палітычных партый, Маргарыта Ворыхава ад Каардынацыйнай Рады. Удзел дэлегацыі арганізаваны пры садзейнічанні Офіса Рады міністраў Паўночных краін у Літве. Падчас сесіі беларускія прадстаўнікі мелі магчымасць абмеркаваць з парламентарыямі паўночных краін сітуацыю ў Беларусі і далейшае супрацоўніцтва. У выступе Гліннік нагадала пра палітвязняў, рэпрэсіі, пагрозы нашай незалежнасці з боку Расіі і асобна падзякавала за падтрымку Міжнароднага гуманітарнага фонду. Станіслава Гліннік: «У Еўропе не можа быць трывалай бяспекі без дэмакратычнай Беларусі. Беларусь таксама не можа стаць суцяшальным прызам для Пуціна. Беларусы павінны мець права вырашаць будучыню сваёй краіны. Вось чаму наша прысутнасць тут важная. Наша дэлегацыя прадстаўляе ўсе ключавыя часткі беларускага дэмакратычнага руху. І адгэтуль мы імкнемся зрабіць наша супрацоўніцтва з Паўночным саветам рэгулярным і змястоўным». Беларуская дэлегацыя імкнецца атрымаць статус назіральніка, удзельнічаць у штогадовых сесіях і працаваць з камітэтамі Паўночнай рады. Наступны супольны крок — круглы стол па Беларусі, які плануецца 8 снежня ў Стакгольме.
Светлана Тихановская ✔
Subscribers
16.7K
+0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)
16.5%2.8K avg views
Posting
3.1/day
last 2 hours ago
Reactions per 1K views
54.0
❤ 👍 👏
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 29 Oct 2026, 13:34 | 0 |
| 11 Nov 2026, 17:04 | 2.4K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.