Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.5%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 54.0 ❤ 👍 👏

«Каб такія злачынствы сапраўды назаўжды засталіся ў гісторыі, варта памятаць, як і чыімі рукамі гэтая бойня была зроблена» 29 кастрычніка беларусы адзначаюць Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, які атрымаў назву Ноч расстраляных паэтаў. Менавіта ў гэтую ноч у 1937 г. было забіта 132 прадстаўніка эліты беларускага грамадства. Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч распавёў пра тое, як савецкія рэпрэсіі і іх выканаўцы паўплывалі на гісторыю Беларусі і чаму іх метады застаюцца актуальнымі сёння: «Каб такія злачынствы сапраўды назаўжды засталіся ў гісторыі і больш не здараліся, варта ўзгадаць і тых, чыімі рукамі гэтая бойня была зроблена. Барыс Берман быў прызначаны на пасаду Наркома ўнутраных спраў БССР у сакавіку 1937 г. Па словах Аляксея Наседкіна, наступнага Наркома, за няпоўны год па загадах Бермана ў Мінску было знішчана 80 тысяч чалавек: «Ён забіў усіх найлепшых камуністаў рэспублікі. Вынішчыў цвет нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі. Старанна вышукваў, знаходзіў, выдзіраў і знішчаў усіх, хоць трохі вылучаўся розумам або адданасцю, людзей з працоўнага народа: стаханаўцаў на заводах, старшыняў у калгасах, лепшых брыгадзіраў, пісьменнікаў, навукоўцаў, мастакоў». У траўні 1938 г. Бермана вярнулі ў Маскву, у жніўні — арыштавалі, абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Германіі і расстралялі. Справа Бермана, як рэпрэсаванага, двойчы разглядалася судовымі калегіямі СССР і Расійскай Федерацыі. Вердыкт адназначны — рэабілітацыі не падлягае. Сённяшнія нашчадкі Бермана ў Беларусі не страляюць з наганаў у патыліцу. Але сутнасць іх дзейнасці выглядае падобнай: вышукваць, знаходзіць, выдзіраць і калечыць лёсы людзей, якія вылучаюцца розумам і сумленнем. Ролю «троек», якія без суда і следства падпісвалі расстрэльныя спісы, сёння ва ўніверсітэтах выконваюць прарэктары па бяспецы. Гэта яны складаюць спісы неблаганадзейных, прызначаных для звальнення. Як і ў 1930-х ім і іх калегам асабліва карціць існаванне беларускай мовы, культуры, літаратуры. Так, кнігі не спальваюць, як раней, але ёсць спісы забароненых публікацый, зачыняюцца выдавецтвы, знікаюць літаратурныя газеты і часопісы. І яшчэ, яны старанна спрабуюць выкрасліць з гістарычнай памяці ўсё, што звязана з жудаснымі рэпрэсіямі супраць беларусаў, а таксама і палякаў, габрэяў, літоўцаў і латышоў, здзейсненымі іх папярэднікамі ў 1930-х. Не атрымаецца. Пра вердыкт выканаўцам чытайце вышэй». Поўны тэкст.

Views over time

01K2K29 Oct 10:4611 Nov 17:042K29 Oct 10:46: 0 views11 Nov 17:04: 2,020 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Oct 2026, 10:460
11 Nov 2026, 17:042K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.