Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.5%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 54.0 ❤ 👍 👏

Чорная ноч у беларускай гісторыі У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску супрацоўнікі НКУС расстралялі 132 чалавекі. Сярод іх — беларускія паэты, пісьменнікі, навукоўцы. Іх творы забаранялі, рукапісы палілі, імёны выкрэслівалі з гісторыі. У новым відэа Святлана Ціханоўская расказвае пра «Ноч расстраляных паэтаў», пра страчаныя жыцці і тое, чаму ў гэтай трагедыі мы пазнаём сённяшнюю Беларусь. «Яны разлічвалі сцерці і саміх людзей, і памяць пра іх. Частку твораў мы ўжо ніколі не прачытаем. Пра многія задумы так і не даведаемся. Але захаваныя вершы можна адкрыць і сёння. У творах ёсць каханне, сяброўства, радасць, трывога. Ёсць знаёмыя нам пачуцці. Паспрабуйце сёння знайсці адзін верш расстралянага паэта. Прачытайце яго для сябе ці сваім блізкім. Вядома, гэта не верне забітым жыццё. Але сёння мы можам пачуць іх словы, даведацца пра іх мары і разам адчуць іх радасць і боль». Тэкст прамовы. Па ўсім свеце пройдуць мерапрыемствы да Ночы расстраляных паэтаў. Далучайцеся! Поўны спіс тут.

Views over time

01K2K3K29 Oct 07:0611 Nov 17:042.4K29 Oct 07:06: 0 views11 Nov 17:04: 2,400 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Oct 2026, 07:060
11 Nov 2026, 17:042.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.