Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.5%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 54.0 ❤ 👍 👏

Сустрэчы з прэм’ер-міністрам і міністаркай замежных справаў Ірландыі, канферэнцыя пра нацыянальную ідэнтычнасць: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Дублін 26–28 кастрычніка Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Ірландыі. За гэтыя дні кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета: – сустрэлася з прэм’ер-міністрам Ірландыі Міхалам О’Марцінам; – правяла сустрэчу з міністаркай замежных справаў і гандлю Ірландыі Хелен Макэнці; – выступіла на адкрыцці канферэнцыі «Ірландыя — Беларусь: нацыянальныя культурныя ідэнтычнасці», арганізаванай Міністэрствам замежных справаў Ірландыі сумесна з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і Офісам Святланы Ціханоўскай; – сустрэлася з беларускай дыяспарай у Ірландыі, абмеркавала актуальныя праблемы беларусаў, падтрымку беларускай супольнасці і захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці; – правяла працоўную сустрэчу з амбасадарамі 13 краінаў. Падчас візіту Ціханоўская абмеркавала з ірландскімі партнёрамі сітуацыю ў Беларусі, вызваленне палітвязняў, падтрымку Украіны, удзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі, еўрапейскую будучыню Беларусі і далейшае супрацоўніцтва. Асобная ўвага была нададзеная захаванню беларускай культуры, мовы і нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама праблемам беларусаў за мяжой. Святлана Ціханоўская: «Я шчыра ўдзячная Ірландыі за цёплы прыём, салідарнасць і паслядоўную падтрымку беларускага народа. Асаблівая падзяка прэм’ер-міністру Міхалу О’Марціну, міністарцы замежных справаў Хелен Макэнці і ўсім нашым ірландскім партнёрам за ўвагу да Беларусі і гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва. Для мяне Ірландыя — асаблівая краіна, бо менавіта тут у дзяцінстве я ўпершыню адчула, што такое еўрапейская салідарнасць. Сёння гэтая падтрымка важная для тысяч беларусаў, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю. Асабліва цёплай стала сустрэча з беларусамі Ірландыі. Такія сустрэчы заўсёды надаюць мне сіл і нагадваюць, дзеля чаго мы працягваем нашу працу. Дзякуй кожнаму і кожнай за шчырасць, падтрымку, за тое, што захоўваеце беларускую мову, культуру і сувязь з радзімай». Усе навіны з візіту — на сайце.

Views over time

01K2K28 Oct 17:3711 Nov 17:042.2K28 Oct 17:37: 0 views11 Nov 17:04: 2,210 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Oct 2026, 17:370
11 Nov 2026, 17:042.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.