Дакументы для беларусаў і дапамога палітвязням: сустрэча Ціханоўскай з міністаркай замежных спраў Ірландыі 28 кастрычніка ў Дубліне Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных спраў і гандлю Ірландыі Хелен Макэнці. Асобная ўвага — беларусам, якія не могуць атрымаць пашпарты. Ціханоўская перадала канкрэтныя выпадкі і прапановы па дапамозе. Міністарка паабяцала абмеркаваць з міністрам юстыцыі магчымыя рашэнні, у тым ліку дапамогу ва ўз’яднанні сем’яў. Таксама гаварылі пра вызваленне палітвязняў, адказнасць за рэпрэсіі і падтрымку беларускіх незалежных ініцыятыў. Ціханоўская заклікала разгледзець магчымасць новага ўнёску ў Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі рэпрэсаваным беларусам — на лячэнне, рэабілітацыю і падтрымку людзей пасля зняволення. Святлана Ціханоўская: «Для мяне Ірландыя — асаблівая краіна. Я праводзіла тут лета ў дзяцінстве і добра ведаю, наколькі моцнай можа быць падтрымка ірландцаў. Сёння гэтая падтрымка патрэбная тысячам беларусаў. Камусьці — каб атрымаць дакументы і ўз’яднацца з сям’ёй. Камусьці — каб аднавіць здароўе пасля турмы. А тым, хто застаецца ў Беларусі — каб ведаць, што свет пра іх не забыўся. Я вельмі ўдзячная Ірландыі за дапамогу ў вырашэнні канкрэтных праблем людзей. Мы хочам, каб Беларусь стала свабоднай еўрапейскай краінай. І вельмі важна, што на гэтым шляху ў нас ёсць такія сябры». Падрабязней пра вынікі сустрэчы — на сайце.