Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

Дарадца Ціханоўскай — пра вынікі беларуска-ірландскай канферэнцыі ў Дубліне 27 кастрычніка ў Дубліне прайшла канферэнцыя «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць», арганізаваная МЗС Ірландыі, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і Офісам Святланы Ціханоўскай. Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра падрыхтоўку сустрэчы, яе ўдзельнікаў і магчымасці падтрымкі беларускай культуры: «Канферэнцыю рыхтавалі больш за два гады. Яна прайшла ў межах старшынства Ірландыі ў Радзе Еўрапейскага саюза як афіцыйная частка яго праграмы. Для нас гэта магчымасць прадставіць беларускую культуру. Больш за 90 працэнтаў аўдыторыі — ірландцы: інтэлігенцыя, людзі культуры і прадстаўнікі ўраду. Шмат дыскусій было пра паралелі ў ірландскай і беларускай гісторыі, змаганне за сваю мову, культуру, ідэнтычнасць і нацыянальную гістарычную памяць. Гэтую тэму выбралі невыпадкова. Ірландцы падзяліліся сваім досведам захавання ірландскай мовы, аднаўлення гісторыі, ідэнтычнасці і традыцый. Беларускія ўдзельнікі прадстаўлялі свае праекты, а таксама дзяліліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца. Разам шукалі паралелі і магчымасці ўзаемадапамогі». На канферэнцыі Купалаўцы паказалі ўрыўкі са спектакля «Translations», выступілі Андрэй Хадановіч, прадстаўнікі Інстытута беларускай мовы, журналісты і кінакрытыкі. Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці і ўзяла ўдзел у дыскусіі з дзяржаўным міністрам Ірландыі па еўрапейскіх справах і абароне Томасам Бірнам.

Views over time

02K4K28 Oct 13:0611 Nov 17:044.1K28 Oct 13:06: 0 views11 Nov 17:04: 4,120 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Oct 2026, 13:060
11 Nov 2026, 17:044.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)