Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Ірландыі Міхалам О’Марцінам 27 кастрычніка ў Дубліне Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Ірландыі Міхалам О’Марцінам. Абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, вызваленне палітвязняў, падтрымку Украіны і еўрапейскую будучыню Беларусі. Ціханоўская распавяла пра працяг рэпрэсіяў, удзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны і пра беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца на ўкраінскім баку. Таксама гаварылі пра дапамогу Украіне беларускімі валанцёрамі напярэдадні зімы. Асобную ўвагу надалі вызваленню палітвязняў, дапамозе рэпрэсаваным і падтрымцы беларусаў, вымушаных пакінуць краіну. Абмеркавалі таксама праблемы легалізацыі беларусаў і пратэрмінаваных пашпартоў. Яшчэ адной важнай тэмай стала еўрапейская будучыня Беларусі. Ціханоўская падкрэсліла, што беларусам важна чуць ад лідараў ЕС выразнае пасланне: «Беларусь — частка Еўропы, і яе будучыня — у еўрапейскай сям’і». Міхал О’Марцін выказаў гатоўнасць падтрымліваць гэтую пазіцыю, у тым ліку падчас будучага саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ірландыі. Поўны рэліз сустрэчы — па спасылцы.