Святлана Ціханоўская: «Жыццё і свабода кожнага і кожнай — наш агульны прыярытэт» У сваім відэазвароце Святлана Ціханоўская адгукнулася на ліст за вызваленне палітвязняў. Яна падтрымала патрабаванні вызваліць людзей і спыніць рэпрэсіі, расказала пра працу з міжнароднымі партнёрамі і патлумачыла, чаму для вызваленняў патрэбныя і ціск, і перамовы. «Хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто падпісаў ліст за вызваленне палітвязняў. Я з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх былых палітвязняў — і тых, хто падпісаў ліст, і тых, хто выказвае сумневы. І я сама падпісала б яго, бо падзяляю ваш боль, і выказаныя патрабаванні — вызваліць людзей, спыніць рэпрэсіі, каб усе маглі вярнуцца дадому. Яны справядлівыя. І я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб ваш голас быў пачуты. Не трэба спрачацца, хто больш хоча вызвалення людзей. Нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць. Тыя дылемы, якія закідваюцца, — ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі — фальшывыя. Адно без другога не працуе. Без ціску рэжым не будзе весці сур’ёзны дыялог».
Светлана Тихановская ✔
Subscribers
16.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
16.8%2.8K avg views
Posting
3.0/day
last 8 hours ago
Reactions per 1K views
52.7
❤ 👍 👏
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 27 Oct 2026, 16:40 | 0 |
| 11 Nov 2026, 17:04 | 2.7K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.