Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.5%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 54.0 ❤ 👍 👏

Дакументы, легалізацыя, сацыяльная падтрымка: як беларусам ва Украіне атрымаць дапамогу? Пры Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне працуе сацыяльная прыёмная. Тут беларусам дапамагаюць разабрацца ў складаных сітуацыях: ад пратэрмінаванага пашпарта да пытанняў статусу дзяцей, дакументаў і выплат для добраахвотнікаў і іх сем’яў. Каманда дапамагае разабрацца ў канкрэтнай сітуацыі: з чаго пачаць, якія дакументы падрыхтаваць і да якіх спецыялістаў звярнуцца. Вольга Зазулінская, кіраўніца Місіі, расказвае, як узнікла ідэя сацыяльнай прыёмнай і чаму важна мець магчымасць асабіста абмеркаваць сваю сітуацыю: «Яшчэ падчас працы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце я рэгулярна атрымлівала звароты ад беларусаў: у кагосьці праблемы з дакументамі, у кагосьці — з легалізацыяй, службай ці сацыяльнай падтрымкай. Людзям часта было незразумела, куды ісці і з чаго пачаць. Разам з тагачаснай камандай Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы мы пачалі распрацоўваць фармат прыёмных у розных краінах. Да нас ужо прыходзілі людзі з пратэрмінаванымі пашпартамі, якім небяспечна вяртацца ў Беларусь, сем’і з пытаннямі пра статус дзяцей, добраахвотнікі і іх блізкія — з пытаннямі дакументаў, выплат і сацыяльных гарантый. За кожным зваротам — свае абставіны. Мы дапамагаем вызначыць наступныя крокі, разабрацца, якія дакументы спатрэбяцца і да каго звярнуцца. Калі патрэбны адвакат ці іншы спецыяліст, дапамагаем яго знайсці і пры неабходнасці застаёмся на сувязі». Сацыяльная прыёмная не замяняе дзяржаўныя органы, адвакатаў або іншыя профільныя службы і не прымае рашэнні замест іх. Яе задача — дапамагчы вызначыць наступныя крокі, знайсці патрэбных спецыялістаў і пры неабходнасці суправаджаць далейшую камунікацыю. Наступны прыём — 30 кастрычніка, з 10:00 да 17:00. Звярнуцца могуць беларусы ва Украіне незалежна ад статусу знаходжання. Каб запісацца, запоўніце форму. Пасля рэгістрацыі і верыфікацыі каманда звяжацца з вамі і паведаміць дэталі.

Views over time

01K2K27 Oct 15:0911 Nov 17:042.1K27 Oct 15:09: 0 views11 Nov 17:04: 2,120 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Oct 2026, 15:090
11 Nov 2026, 17:042.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.