Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.5%2.8K avg views
Posting 3.1/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 54.0 ❤ 👍 👏

«Для мяне Еўропа пачалася ў Ірландыі», — Святлана Ціханоўская падзялілася асабістымі ўспамінамі падчас канферэнцыі ў Дубліне Падлеткам беларуская лідарка некалькі разоў прыязджала ў Ірландыю па праграме аздараўлення дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Яна жыла ў сям’і Генры і Мэрыян Дын у мястэчку Роскра, графства Тыперэры. Менавіта там Святлана ўпершыню бліжэй пазнаёмілася з еўрапейскай культурай і каштоўнасцямі. «Я вывучыла тут англійскую мову, і нават трохі ірландскай. Я адкрыла для сябе іншую культуру. Але самае галоўнае — я адкрыла для сябе іншы спосаб жыцця. Я ўбачыла, што людзі могуць свабодна гаварыць. Што яны могуць не пагаджацца з урадам і пры гэтым не баяцца. У той час я была занадта маладой, каб зразумець, што такое дэмакратыя насамрэч. Але я магла адчуць, што такое свабода. І я думаю, гэта тое, што ніколі не забываецца. Ірландыя дапамагла сфарміраваць мяне як асобу. Яна сфарміравала мае каштоўнасці і маю еўрапейскую ідэнтычнасць. Задоўга да таго, як я даведалася пра Еўрапейскі Саюз, я адчула еўрапейскія каштоўнасці праз звычайных ірландцаў. Праз сям’ю, якая адчыніла дзверы свайго дома для беларускай дзяўчынкі. Праз суседзяў, якія ставіліся да мяне як да сваёй. Для мяне Еўропа пачалася ў Ірландыі. І Ірландыя дала мне яшчэ адзін важны ўрок. Можна любіць сваю краіну, сваю мову і свае традыцыі — і пры гэтым заставацца адкрытым свету».

Views over time

01K2K27 Oct 12:4211 Nov 17:042.1K27 Oct 12:42: 0 views11 Nov 17:04: 2,060 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Oct 2026, 12:420
11 Nov 2026, 17:042.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.