Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская ў АБСЕ: сем крокаў для абароны беларусаў ад пераследу за мяжой 6 кастрычніка Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве «Транснацыянальныя рэпрэсіі ў рэгіёне АБСЕ» ў межах Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні. Мерапрыемства арганізавалі паўночныя і балтыйскія краіны: Данія, Эстонія, Фінляндыя, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія і Швецыя — разам з Офісам прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ. У мерапрыемстве ўдзельнічалі пасол Эстоніі па правах чалавека Сільвер Кюнгас, старшая дарадца Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Антаніна Чараўко, незалежная журналістка Ірына Баблаян і дырэктар праграм Freedom House па Еўропе і Еўразіі Віціс Юрконіс. Падчас сваёй прамовы беларуская лідарка назвала чатыры асноўныя інструменты пераследу беларусаў за мяжой: пазбаўленне дакументаў, лічбавыя рэпрэсіі, ціск на сем'і і злоўжыванне міжнароднымі праваахоўнымі механізмамі. Каб абараніць людзей ад такога пераследу, Ціханоўская прапанавала сем канкрэтных крокаў: 1. Прызнаць транснацыянальныя рэпрэсіі асобнай пагрозай у сферы чалавечага вымярэння і бяспекі. 2. Падтрымаць і абараняць журналістаў у выгнанні. 3. Спыніць злоўжыванне экстрадыцыяй і міжнароднымі паліцэйскімі механізмамі. 4. Вырашыць праблему дакументаў. 5. Узмацніць лічбавую абарону. 6. Забяспечыць наступствы для вінаватых. 7. Вынесці гэтае пытанне за межы гэтай залы: уздымаць пытанне транснацыянальных рэпрэсій на Генеральнай Асамблеі ААН і вынесці яго на разгляд Рады Бяспекі ААН у фармаце сустрэчы па формуле Арыі. Святлана Ціханоўская падкрэсліла: «Кожны запыт ад дзяржавы, дзе няма незалежнай судовай сістэмы, павінен праходзіць узмоцненую праверку з пункту гледжання правоў чалавека. Ніводнага беларуса нельга вяртаць туды, дзе яму пагражае пераслед, толькі таму, што нехта паставіўся да запыту аўтарытарнага рэжыму як да звычайнай фармальнасці». Падрабязней пра мерапрыемства. Прамова цалкам.

Views over time

01K2K3K4K6 Oct 12:0611 Nov 17:043.5K6 Oct 12:06: 0 views11 Nov 17:04: 3,530 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Oct 2026, 12:060
11 Nov 2026, 17:043.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.