Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

«У рэжыму ёсць толькі адна зброя, адзін інструмент — гэта страх» У інтэрв’ю Еўрарадыё Святлана Ціханоўская расказала пра стан беларускага дэмакратычнага руху, перамовы з рэжымам, жыццё беларусаў у эміграцыі і тое, чаму беларускае грамадства павінна заставацца суб’ектам у вырашэнні будучыні краіны. Пра галоўную зброю рэжыму «У рэжыму ёсць толькі адна зброя, адзін інструмент — гэта страх. Лукашэнку няма чаго прапанаваць беларусам, у яго ёсць магчымасць толькі запалохваць, і ён гэтым карыстаецца. Рэжым хоча, каб людзі перасталі ўцягвацца ў беларускі парадак дня, каб рассяродзіліся па Польшчы, Літве і так далей і сядзелі ціха, як мышы. Гэта іх тактыка, гэта іх разуменне, як спыніць вось гэты моцны беларускі грамадскі рух, і яны гэтым карыстаюцца». Пра перамовы з рэжымам «Гэта павінен быць дыялог паміж грамадствам і рэжымам, каб вырашыць пытанні, якія нас хвалююць — рэпрэсіі, незалежнасць Беларусі, палітзняволеныя, будучыня Беларусі без расійскага ўплыву. Гэта выцягванне Беларусі з вайны супраць Украіны. Рэжым бачыць гэты дыялог наўпрост з Амерыкай, з Еўропай. Рэжым не дбае пра меркаванне беларусаў. Так не павінна быць. Вось і таму мы за перамовы, але ж вось у такім выглядзе». Пра беларусаў у эміграцыі «Рэжым разумее толькі мову сілы. Пакуль мы паказваем сваю моц, гатоўнасць бараніць сваё, узмацняць нацыянальную ідэнтычнасць, захоўваць нашы інстытуты і працаваць разам, рэжым з намі лічыцца. Яны разумеюць, што мы як людзі, як народ, як нацыя сталі суб'ектам, які супрацьстаіць рэжыму».

Views over time

01K2K3K6 Oct 07:0211 Nov 17:042.8K6 Oct 07:02: 0 views11 Nov 17:04: 2,750 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Oct 2026, 07:020
11 Nov 2026, 17:042.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.