Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

«Мы зробім так, каб Дзень настаўніка стаў сапраўдным святам» 5 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень настаўніка. 60 гадоў таму Міжнародная арганізацыя працы і ЮНЕСКА прынялі сумесную Рэкамендацыю, якая вызначае міжнародныя стандарты для педагагічнай прафесіі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі з гэтай нагоды: «Адзначаюць гэты дзень і ў Беларусі. З пафаснымі прамовамі, кветкамі, і з некаторымі асаблівасцямі — не 5-га, а 4-га. Ёсць у гэтым пэўная рацыя: маўляў, хопіць для свята і зарэзерваванай для яго першай нядзелі кастрычніка. Але ці адпавядае становішча настаўніка тым самым стандартам, пад якімі 60 гадоў таму падпісалася і беларуская дэлегацыя ў ААН? Згодна з прынцыпам акадэмічнай свабоды, настаўнікі павінны мець права на прафесійную аўтаномію — самастойна выбіраць навучальныя матэрыялы, падручнікі і метады выкладання. Чулі пра такое? Ці вось яшчэ — адмова ад дыскрымінацыі: доступ да педагагічнай прафесіі і ўмовы працы павінны быць цалкам свабоднымі ад абмежаванняў па прыкмеце расы, полу, рэлігіі ці палітычных поглядаў. Ці ў адпаведнасці з гэтай Рэкамендацыяй уведзена пажыццёвая забарона на прафесію для асуджаных паводле «экстрэмісцкіх артыкулаў»? За верасень чорны спіс папоўнілі дзве настаўніцы. Згодна з якімі рэкамендацыямі ЮНЕСКА школы ў Беларусі так упарта пераўтвараюць у казармы? З усімі гэтымі абавязковымі ваенна-палявымі зборамі, мілітарызаванымі гульнямі ад пачатковага класа і да апошняга курса ўніверсітэта, ці пасяджэнне педагагічнай секцыі рэспубліканскай педнарады па дапрызыўнай падрыхтоўцы на базе вайсковай часці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, якая з’яўляецца «узорнай» у разгоне мірных пратэстоўцаў і канваяванні асуджаных. Наладжаныя з пачатку навучальнага года індывідуальныя агляды асабістых рэчаў вучняў дадаюць школе падабенства не толькі з казармай, але і з калоніяй для непаўналетніх. Я магу толькі паспачуваць тым калегам, якія насуперак сістэме працягваюць выконваць свой прафесійны абавязак. Трымайцеся! Вядома, што сілы зла наймацнейшыя менавіта перад світанкам. І калі сонца загляне ў наша акенца, мы зробім так, каб Дзень настаўніка стаў сапраўдным святам».

Views over time

01K2K3K5 Oct 06:5011 Nov 17:042.7K5 Oct 06:50: 0 views11 Nov 17:04: 2,680 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Oct 2026, 06:500
11 Nov 2026, 17:042.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.