Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская і Жазэп Барэль абмеркавалі супраціў беларусаў на міжнародным форуме ў Іспаніі Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыялогу «Беларусь: ціхі супраціў» у межах міжнароднага Форуму Ла-Тоха ў Іспаніі. Разам з былым Высокім прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, дэмакратычны рух і супраціў беларусаў рэжыму. Падчас размовы Святлана Ціханоўская таксама падзякавала Еўрапейскаму Саюзу і Злучаным Штатам за падтрымку беларускіх незалежных медыя, праваабарончых арганізацыяў, НДА, культурніцкіх і гістарычных ініцыятываў, якія пасля 2020 года былі вымушаныя перанесці сваю працу за межы краіны. Яна адзначыла, што гэтая падтрымка дазволіла беларускай грамадзянскай супольнасці захаваць свае структуры і працягнуць працу ў выгнанні. Асобна Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць паслядоўнай палітыкі Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да дыктатур: «Можа ўзнікнуць спакуса вярнуцца да ранейшага стану рэчаў — змірыцца з дыктатурай, з Лукашэнкам, з Расіяй. Але Еўропа грунтуецца на каштоўнасцях і прынцыпах, якія яна заўсёды абараняла. Калі ад іх адмовіцца, Расія будзе выкарыстоўваць гэта як слабасць. Таму Еўропе важна заставацца паслядоўнай». Для Форуму Ла-Тоха тэма супраціву дэмакратыі таксама мае адмысловае значэнне. У 2022 годзе галоўную прэмію форуму атрымаў украінскі народ — за абарону дэмакратыі і супраціў расійскай агрэсіі. У 2024 годзе прэмію атрымаў і сам Жазэп Барэль, дыялог з якім стаў адной з апошніх міжнародных сесіяў сёлетняга форуму.

Views over time

01K2K3K3 Oct 12:1311 Nov 17:043K3 Oct 12:13: 0 views11 Nov 17:04: 3,010 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Oct 2026, 12:130
11 Nov 2026, 17:043K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)