Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у форуме La Toja у Іспаніі 1–3 кастрычніка Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Foro La Toja — форуме для палітычных лідараў, бізнесу, дыпламатаў і інтэлектуалаў. Сёлетняя тэма форуму — «Свет у бязладдзі», дзе абмяркоўваюцца крызіс міжнароднага парадку, рост аўтарытарызму, развіццё штучнага інтэлекту і бяспека Еўропы. За высокі ўзровень удзельнікаў і закрыты камерны фармат яго часта называюць «іспанскім Давосам». Гэта рэдкая пляцоўка, дзе сустракаюцца кіраўнікі дзяржаваў, топ-палітыкі і сусветныя эксперты, сярод якіх сёлета: кароль Іспаніі Феліпе VI, прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс, экс-высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах Жазэп Барэль, былыя прэзідэнты і прэм'еры Іспаніі і Партугаліі, прадстаўнікі OpenAI, Palantir, Harvard, Cambridge, Telefónica і Politico. Беларусі на форуме прысвечаная асобная 45-хвілінная сесія «Беларусь: ціхі супраціў», якая адбудзецца 3 кастрычніка з удзелам Святланы Ціханоўскай і Жазэпа Барэля. Святлана Ціханоўская: «Вельмі важна, што Беларусь сёння гучыць на такіх пляцоўках як паўнавартасны суб'ект і частка агульнаеўрапейскай размовы. Мы абмяркоўваем будучыню дэмакратыі нароўні з выклікамі бяспекі, вайны і тэхналогіяў. Голас беларусаў, якія змагаюцца за сваю свабоду і еўрапейскую будучыню, будзе пачуты там, дзе прымаюцца рашэнні для ўсяго рэгіёну».

Views over time

01K2K3K2 Oct 14:3311 Nov 17:042.9K2 Oct 14:33: 0 views11 Nov 17:04: 2,900 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Oct 2026, 14:330
11 Nov 2026, 17:042.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.