Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

«Годная старасць — не прывілей. Гэта тое, што заслугоўвае кожны чалавек». Ціханоўская да дня пажылых людзей: Сёння, 1 кастрычніка, — Міжнародны дзень пажылых людзей. Ціханоўская да дня пажылых людзей: «Тое, як грамадства ставіцца да старэйшых, добра паказвае яго каштоўнасці. Клопат пра чалавека ўключае ў сябе шмат рэчаў. Калі на пенсіі не трэба выбіраць паміж ежай і лекамі. Калі побач ёсць медыцынская і сацыяльная дапамога. Калі ў сталым узросце ў людзей ёсць магчымасць атрымліваць асалоду ад жыцця, а не выжываць. Сёння ААН і Сусветная арганізацыя аховы здароўя абмяркоўваюць, як перабудаваць пенсійныя, медыцынскія, жыллёвыя і сацыяльныя сістэмы дзеля таго, каб людзі жылі даўжэй. У Беларусі пажылых людзей працягваюць пераследаваць і затрымліваць за каментары ў інтэрнэце. Цяпер за кратамі знаходзяцца як мінімум 43 палітзняволеныя пенсійнага ўзросту. Дзевяці з іх ужо больш за 70 гадоў. Людзі, якія дзесяцігоддзямі працавалі, гадавалі дзяцей, дапамагалі сваім сем’ям, а ў нейкі момант проста захацелі лепшага жыцця для сваіх дзяцей і ўнукаў, апынуліся за кратамі. Старасць павінна быць часам, калі чалавек можа адчуць: усё, што ён рабіў усё жыццё, мела сэнс. Калі ён можа разлічваць на дапамогу, павагу і бяспеку незалежна ад сваіх поглядаў і жыццёвага шляху. У старэйшым узросце таксама можна падарожнічаць, вучыцца новаму, займацца спортам, сустракацца з сябрамі, займацца любімай справай, удзельнічаць у жыцці свайго горада і краіны, быць патрэбным іншым. Аднак сёння ў Беларусі людзі рэдка нават думаюць пра тое, што жыццё пасля выхаду на пенсію можа быць такім. Пенсія не павінна азначаць, што жыццё спыняецца. Для гэтага патрэбная сістэма, якая актыўна клапоціцца пра пажылых людзей, слухае іх патрэбы і стварае ўмовы для паўнавартаснага жыцця. Годная старасць — не прывілей. Гэта тое, што заслугоўвае кожны чалавек».

Views over time

01K2K3K1 Oct 14:4911 Nov 17:042.9K1 Oct 14:49: 0 views11 Nov 17:04: 2,860 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Oct 2026, 14:490
11 Nov 2026, 17:042.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.