Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Верасень 2026: галоўныя падзеі У верасні адной з галоўных падзеяў стала вызваленне 25 палітвязняў. Паралельна працягвалася міжнародная праца — у тым ліку ўдзел у 81-ай Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, — праца з партнёрамі па падтрымцы беларусаў і палітвязняў, а таксама па пытаннях бяспекі, легалізацыі і беларускай культуры. Вынікі месяца: – Вызваленне палітвязняў. 16 верасня 25 палітвязняў былі вызваленыя і вывезеныя ў Літву. 24 верасня былі вызваленыя яшчэ 13 палітвязняў, большасць з якіх — жанчыны. – Генеральная Асамблея ААН. Падчас візіту ў Нью-Ёрк Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў з міжнароднымі партнёрамі. 21 верасня на палях Генасамблеі ААН прайшоў сайд-івэнт «Беларусь: саўдзельнік вайны Расіі супраць Украіны і пагроза міжнароднай бяспецы». Больш пра падзеі падчас Генасамблеі — па спасылцы. – Візіт у Брусель. Святлана Ціханоўская наведала Брусель і выступіла на другім EU Parliamentary Democracy Forum. – Падтрымка палітвязняў і рэпрэсаваных. Фінляндыя абвясціла пра дадатковыя €100 тысяч на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў. Таксама завяршаецца афармленне ўнёскаў яшчэ ад дзвюх краін у Міжнародны гуманітарны фонд. – Беларуска-ўкраінскія адносіны. 18–19 верасня ў Кіеве прайшла грамадска-палітычная частка V Форуму Астрожскіх. Па выніках Форуму прынялі заяву аб вяртанні дэпартаваных украінскіх дзяцей і анансавалі стварэнне рабочай групы па беларускіх пытаннях. – Праца ў Літве. 9–10 верасня дырэктар віленскага Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дарадцам прэзідэнта Літвы па замежнай палітыцы Данатасам Аўгулісам і віцэ-спікеркай Сейма Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн. – Праца ў Латвіі. Падчас візіту ў Рыгу Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Кабінеце прэм’ер-міністра Латвіі. – Супраца з Еўрасаюзам. 2 верасня Святлана Ціханоўская правяла ў Вільнюсе брыфінг для амбасадараў і дыпламатаў 17 краінаў Еўрасаюза. – Жаночае палітычнае лідарства. З 13 па 18 верасня ў Празе прайшла ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства. Сачыце за навінамі!

Views over time

01K2K3K30 Sep 10:3611 Nov 17:042.8K30 Sep 10:36: 0 views11 Nov 17:04: 2,840 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Sep 2026, 10:360
11 Nov 2026, 17:042.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.