Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Ціханоўская ў Еўрапраламенце: «Дэмакратыям не патрэбная “цвёрдая рука”. Патрэбныя разумныя галовы, моцныя інстытуты і адказныя грамадзяне». 29 верасня ў Бруселі Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на другім EU Parliamentary Democracy Forum, арганізаваным прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай пры падтрымцы віцэ-прэзідэнтаў Катарыны Барлі і Эстэбана Гансалеса Понса. У Форуме ўдзельнічаюць дэпутаты нацыянальных парламентаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і міжнародных арганізацый. У сваім выступе Святлана Ціханоўская гаварыла пра пагрозы для дэмакратыі, замежнае ўмяшанне і дэзынфармацыю, ролю грамадзянскай супольнасці, падтрымку Украіны і дэмакратычных сілаў Беларусі, а таксама пра неабходнасць захоўваць ціск на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна і ўмацоўваць устойлівасць еўрапейскіх грамадстваў. «Я ведаю, што часам узнікае спакуса дамовіцца з дыктатарамі — Пуціным, Лукашэнкам і іншымі. Але дыктатары ўспрымаюць слабасць як запрашэнне. У нас не павінна быць ілюзій. Дыктатары разумеюць толькі мову сілы. І дэмакратыі мусяць быць гатовыя паказаць зубы. Мы павінны захоўваць санкцыі супраць Расіі і Лукашэнкі. Але адначасова з тым — умацоўваць грамадства. Адной толькі ваеннай моцы недастаткова. Патрэбныя людзі, гатовыя абараняць свае каштоўнасці», — адзначыла Святлана Ціханоўская. Таксама беларуская лідарка заклікала еўрапейскія дэмакратыі не ўспрымаць свабоду як дадзенасць, умацоўваць грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя інстытуты, а таксама працягваць падтрымку Украіны. Поўны тэкст выступу.

Views over time

01K2K3K4K29 Sep 13:2711 Nov 17:043.4K29 Sep 13:27: 0 views11 Nov 17:04: 3,390 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Sep 2026, 13:270
11 Nov 2026, 17:043.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.