Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

Ціханоўская — прэм’еру Канады: «Нельга саступаць дыктатарам. Беларусь не павінна стаць суцяшальным прызам для Пуціна» 12 лістапада, на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне, Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні. Яны абмеркавалі ход перамоваў аб завяршэнні вайны ва Украіне і будучыню Беларусі. Ціханоўская падкрэсліла, што мір павінен быць справядлівым і трывалым, а Беларусь не павінна застацца пад кантролем Расіі. «Нельга саступаць дыктатарам. Мы ўсе хочам міру, але не коштам незалежнасці іншых народаў. Для беларусаў вельмі важна, каб у выніку перамоваў наша краіна не стала суцяшальным прызам для Пуціна. Беларусь не павінна быць разменнай манетай. Без свабоднай і незалежнай Беларусі не будзе трывалай бяспекі ў рэгіёне», — адзначыла Ціханоўская. Асобна абмеркавалі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку — на беларускія калійныя ўгнаенні, а таксама далейшую палітыку міжнароднага ціску на рэжым да дасягнення сістэмных змен у Беларусі. Канада з’яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійных угнаенняў. Ціханоўская падзякавала Канадзе за паслядоўную падтрымку беларускага народа і беларускай грамадзянскай супольнасці.

Views over time

01K2K12 Nov 20:0714 Nov 17:442K12 Nov 20:07: 0 views12 Nov 21:12: 619 views13 Nov 02:12: 1,030 views13 Nov 20:12: 1,910 views14 Nov 17:44: 1,990 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Nov 2026, 20:070
12 Nov 2026, 21:12619
13 Nov 2026, 02:121K
13 Nov 2026, 20:121.9K
14 Nov 2026, 17:442K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.