Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏
edited

Падтрымка Украіны, беларускіх незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці — пра што гаварылі Ціханоўская і старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен у Дубліне? 12 лістапада перад пачаткам саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Галоўнае: — Ціханоўская падзякавала ЕС за дапамогу Украіне і падкрэсліла, што будучыня абедзвюх краін непарыўна звязаная. Свабодная Беларусь зробіць больш бяспечнай усю Еўропу. — Захаванне праграм падтрымкі. Абмеркавалі працяг і ўзмацненне еўрапейскай дапамогі для незалежных медыяў, праваабаронцаў, культурных і моладзевых ініцыятыў, а таксама для пацярпелых ад рэпрэсій. «Беларускія незалежныя медыя штогод дасягаюць мільёнаў беларусаў. Яны даносяць праўду, супрацьстаяць расійскай прапагандзе і дапамагаюць людзям не губляць сувязь са свабодным светам. Нашы праваабаронцы ратуюць людзей ад пераследу, дапамагаюць палітвязням і іх сем’ям. Культурныя дзеячы захоўваюць беларускую мову, культуру і нацыянальную ідэнтычнасць. А моладзевыя і адукацыйныя праграмы выхоўваюць новае пакаленне беларусаў, якія бачаць сваю будучыню ў Еўропе. Гэта тое, што дапамагае беларускаму грамадству выстаяць, захоўваць сваю еўрапейскую ідэнтычнасць і рыхтавацца да дэмакратычных пераменаў», — адзначыла Ціханоўская.

Views over time

05001K1.5K2K12 Nov 14:1614 Nov 19:011.7K12 Nov 14:16: 0 views12 Nov 15:22: 580 views12 Nov 20:23: 1,130 views13 Nov 14:22: 1,520 views14 Nov 19:01: 1,660 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Nov 2026, 14:160
12 Nov 2026, 15:22580
12 Nov 2026, 20:231.1K
13 Nov 2026, 14:221.5K
14 Nov 2026, 19:011.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.