Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.8%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 52.7 ❤ 👍 👏

З кім Святлана Ціханоўская сустрэлася на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці? Сёння Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Дубліне на IX саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, дзе сабраліся кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў, а таксама прадстаўнікі міжнародных інстытуцый, каб абмеркаваць бяспеку, супрацоўніцтва і будучыню Еўропы. Падчас сустрэч беларуская лідарка ўздымае тэмы бяспекі рэгіёна, падтрымкі Украіны, вызвалення палітзняволеных і ўзмацнення дапамогі ЕС беларускім незалежным медыя, праваабаронцам, моладзі, культурным ініцыятывам і пацярпелым ад рэпрэсій. На палях саміту Святлана Ціханоўская ўжо сустрэлася з: 🇱🇹 прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам; 🇮🇪 прэм’ер-міністрам Ірландыі Міхолам Марцінам; 🇪🇺 старшынёй Еўрапейскай рады Антоніу Коштам; 🇪🇺 старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай; генеральным сакратаром Савета Еўропы Аленам Берсэ; 🇪🇺 старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен; 🇺🇦 прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім; 🇵🇱 прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам; 🇦🇲 міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам; 🇲🇩 прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду; 🇸🇮 прэм’ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам; 🇮🇸 былой міністаркай замежных спраў Ісландыі Тордзіс Колбрун Рэйкф’ёрд Гільфадоўцір; 🇧🇬 прэм’ер-міністрам Балгарыі Руменам Радзевым; 🇭🇺 прэм’ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзярам. 🤫 Саміт працягваецца. Працуем далей!

Views over time

05001K1.5K2K12 Nov 13:3114 Nov 19:011.7K12 Nov 13:31: 0 views12 Nov 14:36: 571 views12 Nov 19:36: 1,110 views13 Nov 13:36: 1,550 views14 Nov 19:01: 1,700 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Nov 2026, 13:310
12 Nov 2026, 14:36571
12 Nov 2026, 19:361.1K
13 Nov 2026, 13:361.6K
14 Nov 2026, 19:011.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.